РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Студня
Глыбока ў студні боўтнецца вядро...
Затархаціць пашчэпаная корба...
Адзін глыток – і існуе дабро,
I жыць на сьвеце хораша і добра.
 
Абуджан зрок: мільгне птушыны цень...
I слых: у ліпах пчолы зноў шчыруюць...
 
У жоўты жвір сьцякае з рук струмень,
I на вадзе каменьчыкі танцуюць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.