РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вечар неба хварбуе ў гарачыя тоны,
Чыстым золатам густа залоціць рабіны, –
I здаецца паветра густым і зялёным,
Як вада у вазёрах, зялёных ад ціны.
 
Гаснуць косы на вежах готыцкіх касьцёлаў,
I, зьніжаючысь, шклы запаляюць агнямі.
Зоры – вочы малых засмучоных анёлаў, –
Мігацяцца у хмарах, парваных над намі.
 
Час таёмны, ня ноч і ня дзень, калі цені,
Цені ночы зьліваюцца з косамі сонца,
Калі хочацца раптам устаць на калені
I стаяць так бяз руху, маўкліва, бяз конца...
 
Ў гэты час ад’жывае у думках старое,
Ўспамінаюцца даўныя сэрца хваробы...
I так лёгка душою – вячэрняй парою –
Зразумеці сусьветныя сумы й жалобы!..
 
1923.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.