РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зімовы ранак
Ураньні зімовае сонца нясьмела
На рожавым небе прыгожа ўзыйшло.
Як быццам чагосьці стыдалась яно,
Калі зь небясоў на зямельку глядзела.
 
Пад гэтым паглядам у белых палёх,
Рассыпаўшысь, іскры ў сьнягу зазіялі,
А вольхі, дык тыя у шкло пазіралі
Замерзшых стаўкоў, што схаваны ў кустох,
На вокнах вузоры вагнём заігралі, –
I ўсё гэта толькі ад сонца лучоў!
 
Ці ў жыцьці ня гэтак нярадасных днёў
Трывогі пад сонца паглядам прапалі?
Ці праўда, што плакаць ня хоцацца ўжо,
Што сэрца сагрэўшы надзеяй адною,
Ты ціха сьмяешся з марознай зімою,
Зь сьнягамі, што твораць яе прыгаство?!
 
1921.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.