 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вёска зьнікла, а лёгкія сані Ўсё лятуць у туман, у сьнягі... Ты казала, мяне не абманіш І ніколі ня будзеш з другім. А сягоньня ў марознай дрымоце Разьліваецца звон з-пад дугі... Маё сэрца баліць у самоце, Бо цябе абнімае другі. Мабыць сэрца чароўнай жанчыны Таямніча, як сіні туман, Сустракае там часта мужчына Абяцаньне і здраду-абман.
3.XI.1941 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|