 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Табе, наша моладзь, ад шчырага сэрца Мы дорым пачуцьцяў агні. Твой сьцяг вызваленьня над краем ўзаўецца, І воляй аквецяцца дні. Ты – нашая сіла і наша надзея! Магутнымі ўзмахамі крыл Прагоніш нядолю і шчасьце пасееш, Расквеціш зарой небасхіл. Жыві-ж і красуйся не радасьць і славу Свабоднай, васкросшай зямлі! Жадаю ад сэрца, каб вашыя справы Прыгожаю кветкай цьвілі.
21.VI.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|