РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пусты дом
Ніхто ніколі ў доме тым ня жыў,
Зусім пусты стаяў сьвяточны дом,
Ніводным не сьвяціўся ён акном
I дымам над страхою не курыў.
 
А гаспадар, што дом той збудаваў,
Век дажываў у нізенькай хаціне
I ўсё чакаў вяртаньня свайго сына,
Ад самае вайны яго чакаў.
 
Так і памёр, не дачакаўся ён,
Так і памёр, а дом стаяў і гніў,
I неяк ноччу запалаў агнём...
 
Казалі, што ён сам сябе спаліў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.