РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Зьміцер Смалякоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
9 мая
Дождж і сьлёзы на твары.
Ноч гатуе гарбату.
Недзе за Менскам пажары,
Ідуць да Менска атрадам.
 
Танкі, салдаты і дзеці,
Рады парадам на плошчы.
Я свае косьці ў пакеце,
Вязу на аўтобусе ў Рошчу.
 
Мёртвыя вуліцы Менска,
Схаваныя дымкаю сьвята.
Тонкай, празрыстаю лескай,
Горла сьціскаюць заўзята.
 
Шэрым вільготным натоўпам,
Людзі са спальных раёнаў.
Крочаць дамой у катакомбы,
Глядзець «трапіканак» і «клонаў».
 
На ціхім прыпынку ў Рошчы,
Са мной павітаецца Колас.
І я дачакаўшыся ночы,
Як цень сігану пад аўтобус!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.