РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нам ня сьпіцца...
                                      Пра гэта
Мы гаворым: ня сьпіцца
Нам таму, што над сьветам
Гудзе навальніца!..
Так, што праўда – то праўда...
Навальніц незьлічона...
Набываем мы «заўтра»
I губляем «учора»,
Безьсьмяроцьцю на поед
Дні трасём з кашалёў,
Як білеты на поезд,
Які адышоў.
Гэта – страх небыцьця.
Страх пякельна гарачы.
Нам інстынкт да жыцьця
Захаваны ад прашчураў,
Птушак, рыб і зьвяроў, –
Але хто з нас заплакаў бы,
Раскаціўшыся ў гром
Нейкай ноччу маланкавай!
Хто заплакаў бы – дрэвам
Прабіўшы трысьцё!
Каб жыцьцё – не дарэмна.
Не дарэмна жыцьцё.
...Ноччу залівень-лівень.
Гром... I, хочам – ня хочам,
Мы уночы маўклівей
I сьвяточней уночы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.