 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У ігліцы тваёй захаваўся ўздых чысьціні. Мне здаецца, апошні. Так жаласна каня крычыдь. Нехта ў матчынай хаце на захад вакно расчыніў, каб у промнях крывавых палёт кажаноў прасачыць. Чуеш стогны? То крушні ўлягаюцца спаць. Вунь кеменьні наверсе варушацца, як шчанюкі. I на вейцы ў зьвярыны аб літасьці сьлёзы трымцяць. I ад вільгаці мякнуць барознаў груды-камлюкі. Ты расьцеш на зямлі, да якой прырастаю і я. Ты аўтар мой зялёны, прыстанак лятункаў і мар. А яшчэ, можа, дуб сярод купін ды звон ручая, і забыты ратаем, зарослы травою папар.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|