 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я не прыйшоў, калі яго хавалі гарачым днём у гліну і падзол, калі пасьля за чаркай спаміналі. а бабы дружна хліпалі ў падол. Яшчэ ў дварышчы моцна пахла стружкай і перагарам ад паяльных лямп, а ўжо хадзілі, нос задраўшы, служкі і пасьмяротны пелі дыфірамб. Ды што яму да гэтай позьняй славы, яму, хто пеў жывую трату дзён, хто засядаў на непадсуднай лаве і быў заўжды, як вечны маладзён. Сьпяшае час. Пчала зьбірае ўнёсак. Вільготны крыж – яе аэрадром. Даўно паэт ня ставідь лішніх косак, бо лёс паставіў кропку за радком.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|