РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кальварыйскія клёны асеньнія скінулі ўборы.
Квадратура вакон пачарнела на тварах дамоў.
Завастрыліся скулы завулкаў, і чорныя шторы
захінулі ад сьвету людзкія і радасьць, і кроў.
 
У клааку ракі бруднапёрыя падаюць птушкі,
і бягуць неахвотна па мёртвай паверхні кругі.
Лістападаўскі вецер хістае рудыя пялюшкі,
на бязьлюдных бульварах
                                                          скуголячы жудка з нуды.
 
На брутальных прыпынках
                                                            плакатнасьць у рваных афішах.
Пад нагамі прахожых
                                              канчаецца сёньняшні дзень.
Мы на белых палотнах нанова гісторыю пішам,
наступаючы сьмела на ўласны спалоханы цень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.