РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Верш для Юліі
Вось і ты, маладая, молада
пакідаеш мяне на прэч,
наталіўшыся ўзахап з голаду
спрытам рук маіх, сілай плеч.
 
Пакідаеш, а я, нявыпіты,
буду днець, як пушчанскі зьвер,
і са мной мой дзяржаўны скіпэтар,
і пажадлівы дух папер.
 
Пакідаеш, а мне ня бачыць бы
ўсіх астатніх, адно каб ты,
і каб разам і неабачліва,
геніяльна і без лухты.
 
Пакідаеш... Ты вельмі юная,
ты на іншай глебе расьцеш,
і таму наша міні-вунія
разьвітальны стварыла верш.
 
Ах, турчанка мая баўгарская!
Ах, дачка Тахтамыша, – кроч!
Мне шкада, што карона царская
да тваіх не пасуе воч.
 
30.IV.1992.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.