РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ах, як прыгожа твае рукі
нам сьцеляць першы раз пасьцель.
Паклалі ціха свае лукі
амуры-зводнікі на кмель.
 
Кілім смарагдавы хавае
ступні тваіх маленькіх ног,
нібыта ў мяккім малачаі,
альбо ў драсёне ля дарог.
 
Твая сукеначка ў фатэлі,
твой станік, пацеркі, што так
блішчаць прывабліва. I келіх,
а ў ім віна знаёмы смак.
 
Пад лёгкай коўдраю таемна
застылі сьвежыя прасьціны
і мы з табою узаемна,
і пад вакном кусты язьміну.
 
Таршэр стары і галавасты
расьсеяў хітраваты бляск,
мацьней акрэсьліўшы пілястры
і ў нашай згодзе прагу ласк.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.