 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вы зайшлі на некалькі хвілін, пахам сну бязгучна атулілі, ціха запыталі, чый я сын, і за штосьці нават пахвалілі. Я маўчаў, я крэмзаў на лістах словы, непадобныя на словы. На старой рабіне шэры птах лопаў крыльлем. Зырка сьпелі дровы ў белай грубцы – іх сьпяліў агонь. Выло нам сьвята. Потым вы белы шалік скінулі на капу, прайшлі ў пакой, пасьля прыселі, белаю рукой аперліся на брыж. Ложак рыпнуў. I тады зьляцелі вам пад ногі дзьве пушынкі звыш. Гэтак пад стары пахілы крыж восеньню зьлятае лісьце з клёнаў на вясковых могілках, дзе сьпяць нашы продкі, век свой перабыўшы па чужых законах... Вось і ўсё. Дасьпелі дровы ў печы. Кахля разагрэла пахі сну. Я падумаў: Божа, як дарэчы, што ня трэба заўтра на вайну.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|