Пра ўсіх ня думай дрэнна, мяркуючы па мне. Мажліва, я – антэна, мажліва, што і не; мажліва, я лакатар, мажліва, толькі шлюз, мажліва, экскаватар, – капаю дрэнь і друз, што людзі накідалі за тысячы гадоў; мажліва, я – сандалі стаптаныя багоў; я сьлікагель, мажліва, і моры сьлёз людзкіх высмоктваю чульліва з кватэраў гарадзкіх; мажліва, я і прагну рабіць дабро, але хутчэй за ўсё я – магма, і стыну на скале; мажліва, я кахаю, але ня так, як вы; мажліва, я хаваю пад пахай нож крывы, і вы не рызыкуйце са мной ісьці ў кіно – я блытаю часамі жывую кроў зь віном!
|
|