РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бог
Да мяне зноў вяртаецца Бог,
Бог расы, камянёў і глебы.
Ён сябе для мяне зьбярог,
як зямлю зьберагае неба.
 
Ён па кроплі чырвоным віном
у мае наліваецца жылы,
ахінае шчасьлівым сном
і дае для палёту крылы.
 
Ды калі я часамі так
зануджуся, што сэрца рве мне,
ён прыходзіць і кажа: слабак,
стань мацней за агонь і крэмень!
 
I яму запярэчыць я
не знаходжу важкай прычыны.
Бог цікуе за мной здаля,
і найменьне яму – Жанчына.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.