РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Суфійскі танец
Калі чэзлыя думкі, бы вужакі,
выпаўзаюць з-пад камянёў памяці,
якія нельга раскідаць,
і нахлынаюць у шыпеньні далёкага прыбоя,
яна пачынае свой танец...
I нехта побач руйнуе сьцены,
а нехта проста імкнецца стаць празрыстым –
яна ж вынаходзіць новыя рухі,
і разам зь ёй таньчыць яе хараство.
З задымленага кута назірае настаўнік.
Ён чакае, калі зьнікне танцорка
і застанецца Танец.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.