РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У ліфце крэсьляцца шумерскія тэксты.
Навагоднія елкі драпаюць неба
пірамідальнымі структурамі.
Арцюр Рэмбо шукае вошак
у валасах каханай.
Прыматы ў клетках
мармычуць ведычныя мантры.
Дыскатэчны натоўп
маркітуецца пад бубны шамана.
Завяршаецца эпоха неаліту.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.