РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паўстагоддзя таму знаны настаўнік дзэн выз-
наваў у Амэрыцы сваё вучэньне, сутнасьць якога
была вельмі простай, каб яе растлумачыць. Яна
выражалася ўсяго двума словамі: «проста сядзень-
не»
. Тым ня менш, настаўнік быў змушаны надык-
таваць не адну сотню старонак, каб данесьці сваё
вучэньне...
            Вакол яго заўсёды было шмат народу – вуч-
няў. Але толькі адзін, на думку майстра, сапраўды
здолеў навучыцца. Таму, паміраючы, настаўнік быў
шчасьлівы. Ён ня ведаў, што разам зь ім канае і яго
вучэньне. Той, што сапраўды здолеў навучыцца, пась-
ля сьмерці настаўніка ніколі не вымавіў не яго імя,
ні сутнасьці вучэньня. Ён проста сядзеў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.