 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
мой суразмоўца слухае мяне задумліва пазі- раючы нібыта нават і скрозь ці паўз але я ведаю што ён чуе// я прамаўляю словы часам нешта вык- рыкваю даводжу/ гэта можа доўжыцца гадзіны й яго непахіснасьць не палохае й не абурае// ён не выз- нае ўсёведаньне ён не выражае пагарду ён не выма- гае аніякае рэакцыі/ я ўсьведамляю што ніколі ня выкажу патрэбнага і ня маю таго на мэце// мы воль- ныя ня гледзячы на тое што маем вакол сябе адно голыя муры вязьніцы/ мне прыемна бачыць у яго вачох магчымасьць працягу нашае размовы/ я чы- таю яму чужыя вершы якія ствараю за ноч/ а ён слухае
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|