Чырванее заход ад марозу, Пад нагамі парыпвае сьнег; Быццам чорная думка, з пагрозай Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх. К ночы вецер падняўся у боры І бушуе з канца у канец, А на вокнах з'явіліся ўзоры... Гэй, пара запаліць каганец! Доўгі вечар зімовы, без меры, Песьням ветру ўважаць немага... Сьлізкай гадзінай, вузкай і шэрай, Аблягае ля сэрца туга...
1922
|
|