РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воля
I люблю ж я, люблю
Гэту волю сваю!
Зямлёй лягу ў зямлю –
Вазьму волю сваю.
 
Нашто сокалам быць,
Так высока лятаць, –
Толькі б воляю жыць,
Толькі б путаў ня знаць.
 
Эх, каб так раскаваў
Петлі ўсе ў ланцугу, –
Я б усім паказаў,
Як быць вольным магу!
 
Зямлёй лягу ў зямлю,
Але перш прапяю,
Як я волю люблю,
Гэту волю сваю!
 
[1905–1907]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.