Шуміць шумненька барок Песьняй жаласьнянай; Люлі, люлі, мужычок! Сьпі – ўставаць зарана! Яшчэ поўнач, – петухі Першыя ня пелі; Твае коні-валахі Сена не паелі. Шыпяць, сьвішчуць па лугах Вужы, скарпіякі, А па стайнях, па хлявах Лазяць ваўкалакі. Ведзьмы, совы, кажаны Круцяцца, лятаюць, На сваіх бацькоў сыны Залом заламляюць. Зьмей панёс чараўніком Грошы ад скупога; Ваўкі выюць пад лясом, Аж ляціць трывога. Шуміць шумненька барок Песьняй жаласьнянай; Люлі, люлі, мужычок! Сьпі – ўставаць зарана! Яшчэ вокал цемната Над сьветам пануе, – Яшчэ міласьць, дабрата Людзей не раўнуе...
[1905–1907]
|
|