РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Іна Севярын
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Роздум
Стаю на скрыжаваньні,
Ня ведаю куды пайсьці.
Ды так далёка,
Каб ніхто ня змог знайсьці.
 
Туды, дзе хмары засьцілаюць неба,
Туды, дзе сонца сьпіць даўно.
Дзе птушкі не сьпяваюць зь лета,
Дзе валадарыць цёмна ноч.
 
Туды, дзе я магла забыцца
На горыч і нянавісьці людзёў,
Хачу такой вады напіцца,
Каб змыла ўспаміны з памяці маёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.