РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зашумеў лес разгуканы
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
Зашумеў лес разгуканы,
          Нівы задрыжалі,
Задрыжалі і тыраны,
          Што бяду стваралі.
 
Зашумелі, загрымелі
          Магутныя песьні:
«Доўга, доўга мы цярпелі, –
          Доля, воля, ўскрэсьні!»
 
I глядзіце, што за дзіва!
          Наракаць ня трэба –
Буйна ўзойдзе наша ніва,
          Будзе волі, хлеба.
 
Дзе ляжалі дзірванамі
          Панскія абшары,
Дзе казённыя вякамі
          Пусьцелі гушчары,
 
Дзе была адна пустыня –
          Елкі ды бярозкі, –
Поле будзе, пушча згіне,
          Стануць хаты, вёскі.
 
Загарыцца сонца смагай,
          Дух люду і сіла,
Доля, воля ясным сьцягам,
          Зоркай ўзыйдзе мілай,
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
Верце песьні – скора, скора
          Гэты дзень настане, –
Ўжо ўздымае людаў мора
          Праўды панаваньне.
 
Паўставаць будуць тыраны,
          Але мы ня зьляжам,
Крывёй збрызгаем паляны,
          А свайго дакажам.
 
Наша гора, нашы сьлёзы,
          Кроў і пот крывавы
Стануць ў сьпёкі і марозы
          За нашыя правы.
 
З грудзей нашых панясецца
          Вір песень грымучых.
I ў адзін голас зьліецца,
          У адзін магучы.
 
«Сьмерць таму, хто хлеб астатні
          Бедным выдзірае!
Сьмерць таму, хто на люд братні
          Кайданы ўзьдзявае!»
 
2.VI.1906
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.