РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Начлег
Сьпіць душа, і розум сьпіць,
Смачна, без трывогі,
Піць і есьці, есьць і піць –
Клопат ўвесь нямногі.
 
            Лёгка так. Ня маеш дум...
            Ў прочках гдзесь маркота...
            Боль прайшоў, уняўся сум, –
            Спаць адно ахвота.
 
Сьпіць душа... і  розум сьпіць!
Часам нехта ўзбудзіць,
Нібы ўстыдзіць, нібы кпіць,
Нібы крышку судзіць:
 
            «Сорам, брат...» А далей слоў
            Я праз сон ня чую.
            Зьнікне голас, ціха зноў...
            Ў ясны дзень – начую.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.