Салавейку ўзялі ды з гаю, Пасадзілі у клетку за краты? У маю Тэй страты Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка. Распусьціўся лісток на дубочку, Апранулась зямелька у краскі; А ў ночку, А з ласкі Не сьпявае ніхто над рачушкай. Ой, чаму ж, салавейка, ты болі Чараўнічых сьпявоў не счыняеш? Што волі Ня маеш I сьпяваці ня будзеш ніколі?
|
|