РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хаўтуры
Ня ў звоны хаўтурныя служка прабіў,
Як хаваў я дзяўчыну, катору любіў.
Не на могілкі людзі кахану нясьлі,
А у цэркву баяры яе павязьлі.
Не халоднай зямлёй засыпалась труна,
А другому любіць прысягалась яна.
Не пясчаны над ёй вывадзілі капец,
А вясельныя дружкі трымалі вянец.
I ня плакала матка, што ўмерла дачка, –
Цалавала жанулька свайго мужанька!
Не асінавы кол я над ёй забіваў,
А старэнькі дзячок даўгалецьце сьпяваў...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.