РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Гарун
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каму што
Жарт
У самы жар, у летні час,
Ўжо ў поўдзень, па абедзе,
Назаўтра ў горад на кірмаш
Народу цьма ідзець і едзе.
          Ну, ехаць добра, хоць пячэ,
          Але ж ісьці дык во дзе мука!
          А як з паклажаю яшчэ,
          Дык то найгоршая дакука.
Хаця каб крышку адпачыць –
Ідзеш, ідзеш, ды трэба сесьці,
Бо пуд ці пару валачыць,
То не пярынку ў жмені несьці.
          Калі ж карчма – ну, тутка стой!
          Тут можна выпіць і паесьці,
          А за работай мілай той
          З знаёмым гутарку завесьці.
Зышліся гэтак ў карчме раз
Наш беларус, цыган, хахол,
I неяк трапіла на час,
Што за адзін прыселі стол.
            Адзін узяў сабе мядку,
            Другі – гарчыну, той – паўпляшкі,
            Пакуль сядзелі ў халадку,
            Зьвялі знаёмства, то ж ня цяжка.
Цыган да гораду сьпяшыў, –
Каня ён добра знаў ўсе вады, –
Купляў, мяняўся – не грашыў,
Купцам на коні даваў рады.
            Хахол Маўчба ішоў з работ, –
            Заробак добры меў, багаты, –
            Шукаў сябра, каб без клапот
            Даехаць зь ім да роднай хаты.
У горад брыў цялё прадаць
Наш Янка Цьвік, празваньнем Дыба;
Падатак мусіў ён аддаць,
А так – цялё самому трэба.
            Адно вось так, другое не, –
            Сядзяць і зюкаюць паціху,
            Ажно глядзі ты, вохці мне!
            Зайшлі у спрэчку, клічуць ліха.
Каб іх на царства узьвялі,
Аб гэтым здумалі спрачацца! –
Дык што рабіць бы пачалі,
Якою працаю займацца?
            «Вось я, здаецца, добра б жыў,
            Гульнуў бы я тады бясьпечна,
            З сваім народам бы дружыў,
            Кулеш ўсё еў бы ды яешні», –
Так кажа Янка першы наш.
«Ну, дзе твой розум, белавусы? –
Крычыць Маўчба. – Саўсім нямаш
Між вас разумных, беларусы.
            От я іначай бы зрабіў:
            Ў садку пад вішняю ляжаў бы,
            Увесь урад пры мне б тут быў,
            А я бы правіў ды сьпяваў бы.
А есьці – еў бы з салам хлеб,
Крышыў галушкі бы зубамі,
I сала з салам, і яшчэ б
Я сала так бы еў часамі».
            «Каб вас пярун! – крычыць цыган. –
            Абодва варты вы нямнога,
            Вунь той аббіты ўвесь саган
            Хоць грошык варт, а вы – нічога!
Каб я папаў у каралі,
Дык мне ўсё гэта было б мала,
З казны б украў я тры рублі,
Украў каня – і... махні драла!»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.