РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Матчына хата ў змроку дрымотным.
Вокны расьпятыя.
Голыя сьцены.
І правадоў учарнелыя вены
Поўняцца цішай, як токам грымотным.
 
Зеўраюць,
Быццам азонныя тыя,
Дзіркі,
Прагрызеныя пацукамі.
Шэжыцца памяць калюча цьвікамі.
Сохнуць чмялі, як зярняты пустыя.
 
Як перад новым сусьветным патопам –
Боскага гневу апошняя дзея, –
Горбіцца скруха.
Душа халадзее.
Пахне з гароду дзядоўнікам,
Кропам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.