РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У сны вяртаецца радня,
У сны вяртаюцца суседзі,
Якія ўжо далёка недзе,
Якіх ужо да тога дня
Ня ўбачыш,
Што завецца
Судным,
Ні авіякрылом,
Ні суднам
Ні вышыня,
Ні глыбіня
Не верне іх,
Радню маю,
Якую меў за ўсе стагодзьдзі.
Ня дужа цешуся нагодзе
Хутчэй сустрэцца,
Не таю.
На сьвеце, стратамі багатым,
Быць сватам,
Ворагам
Ці братам
Няблага.
І на тым стаю,
Што ўсіх сваіх спаткаю потым,
А покуль паліваю потам
Парослую аўсом, асотам
Зямлю,
Дзе клопатна раю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.