РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гук, украдзены ў маўчаньня
адчаем нематы,
зрабіўся голасам,
музыкай, зыкам,
выгукам радасьці,
водгаласам роспачы.
Як непрыкаяны,
пакутуе гук у сьвеце,
бо пакрыўджанае маўчаньне
не жадае яго забіраць назад –
хай лямантуе,
хай расчульваецца –
сам жа сьпяшаўся
зь нямоцьця вырвацца.
Я разумею гук, бо сам,
як і кожны з нас,
я – гук таксама,
украдзены нецярпеньнем
у зьнямелае вечнасьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.