РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Набела!

                          У ветры дзікім – не загінеш,
                          чарнобылем не зарасьцеш.
Уладзімер Дубоўка

 
Беларусь,
Цябе задумаў лёс,
Надзяліўшы борам,
А ня морам,
Даў дазвол наплакаць
Мора сьлёз,
Каб узяў тваіх суседзяў сорам.
 
Беларусь,
Цябе падвысіў лёс,
Даў пагоркі,
Абдзяліў гарамі.
Каб сябе высока гнеў узьнёс,
Ад якога б ворагі згаралі.
 
Беларусь,
Цябе прынізіў лёс,
Памяць даў,
Што забывае часам
Мову – суразмоўніцу нябёс,
Верачы падзалачоным чашам.
 
Беларусь,
Цябе прымроіў лёс
Гоньцінкаю зорнага падстрэшша,
Каб гісторыя свой везла воз,
На тваіх ухабах парастрэшшы.
 
Беларусь,
Цябе акрэсьліў лёс,
Як развага на чало набегла,
Русь
Ён без чарнавікоў занёс
На скрыжалі Белую –
Набела!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.