РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жоўты ліст
Жоўты ліст,
Выпераны вятрамі,
Круцячыся, ляціць на зямлю.
Жоўты ліст
Нейчы лёс паўтарае,
Пакланіцца пасьпеўшы гальлю.
 
Быў нядаўна шалёна-зялёны,
Быў нядаўна зусім малады,
Жоўты ліст,
Прывітаўшы адхоны,
Сам выносіць сябе на клады.
 
Жоўты ліст,
Быццам ліс вогнехвосты,
За сабой замятае сьляды.
Восень, моўчкі развозячы вёрсты,
Па дарозе бярэ халады
І вязе,
Толькі склыгаюць колы.
Зазімак –
Зухаваты таксіст –
Абганяе калёсы вясёла.
Не дапальвай мой сьлед,
Жоўты ліст!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.