РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Душа, як ні прагнецца ёй,
Ня можа вярнуцца ў паганства:
Лясы – апірышча і прытулак –
Павысечаны, пакарчаваны, патраляваны,
Рэкі – у іх бруд і пыл змываўся –
Павысушаны, павыпрастаны, павыпіты.
Як ацішэць, абымшэць, адтаць?
Куды ні кінься – парасьнікі, хмызьнякі.
Як пераседзець бяду
З чарацінкай у роце,
З пластмасавай,
Кактэйльнай у водападобнасьці,
Вясёлкавай ад мазуту,
Падступнай ад радыяцыі?
І непрытомная душа ў паганстве
Асланяе сябе крыжам,
Крыжам чарговай магілы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.