РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Перасяленьне душ і хутароў,
Пераадольваньне, пераасільваньне.
Душа гібее ля чужых двароў,
Ёй зябка ля казённых каптуроў,
Жывая,
А як быццам перасыльная.
Яна перасяляецца сама
Туды,
Дзе звыклася, дзе прыцярпелася,
Дзе самая цяплейшая зіма,
Дзе ноч як дзень,
Дзе воч пустых няма,
Дзе соты смутку
Верасовай сьпеласьці.
 
Сябе самую доўга валачы
Душы
Дарогай дрогкай непадкутаю,
Чапляцца за калоды, за карчы,
Спаць у балоце, долю кленучы, –
Каб жыць на хутары
Сваёй пакутаю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.