РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты маўчаньнем лісты пішы,
Хай плывуць на марудных паромах.
На задворках тваёй душы
Лепей, чым у халодных харомах.
 
А калі разыдзецца гром,
Далягляд абкладзе навальніца,
Ведай,
Гэта пасьпеў паром
Аб самоту чаканьня разьбіцца.
 
Ты маўчаньнем пішы лісты.
Як пісаць –
Запытайся ў карэньня.
Забароннае, зь нематы
Загрыміць цішынёй нецярпеньне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.