РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі наведаецца адвячорак
У мой настрой, –
А мой настрой, як сад,
Дзе дрэвам
Цяжкавата без падпорак,
Як сэрцу ад пустых парад,
Ад звад, –
 
Тады самоту пільную вітаю –
Нідзе ня дзецца ад яе вачэй, –
І малітоўнік вечнасьці гартаю,
І не здымаю груз гадоў з плячэй.
 
Калі наведаецца адвячорак
Намацаць сьцежку
Для сьляпой начы,
Я натрасу,
Як тых арэхаў, зорак,
Табе сьвятло ў паглядзе
Несучы, –
 
Каб не блукала ты
У былых мясьцінах,
Успамінаючы пра тыя дні,
Калі маланка нас употай ксьціла,
Калі шапталі ліўню:
– Захіні!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.