РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ці шчасьце ў тым,
Каб захлынацца з гора,
Калі цябе ў сусьвеце ўсім няма
І вечнасьцю здаецца тое ўчора,
Якое зьнікла, як і ты сама.
 
Ці гора ў тым,
Каб не патраціць шчасьце,
Пакутаваць, дрыжэць за кожны міг,
Што дазваляе вуснамі прыпасьці
Да шляху млечнага сьлядоў тваіх.
 
І ўсім вякам не адказаць пытаньню
Ні шалам вёсен, ні развагай зім.
І будзе ў века кожнага па тайне,
Што ў досьвіткавым позірку тваім.
 
Пакуль мяне палоніць шчасьцем гора
І шчасьце горам кружыць галаву,
Мне неба – як надзейная апора,
А на зямлі –
Цябе чакаць жыву.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.