РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Табою
Табою пахнуць сьцежкі, палыны,
Цябе чакае
Восень маладая.
Здаецца,
Ты з той сіняй даўніны,
Што з-пад рукі са мною выглядае,
Калі ты прыляціш шчымлівай ластаўкай,
Каб захлынуць і ласкаю, і пластыкай.
 
Табой сьмяюцца вочы,
Сьняцца сны,
Табой заходзіцца туга глухая.
Здаецца,
Ты ідзеш з-пад той сасны,
Што мне яшчэ галінаю махае
З зайздросьлівым дакорам,
Са спагадаю,
Дзе сорам наш зажмурыўся,
Нагадвае.
 
Прыходзь ці прылятай,
Абы была,
Ці наталі,
Ці дапалі датла!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.