РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
?
Я сьніў чужыя гарады
Ці я іх толькі бачыў?
Я сам губляў свае гады
Ці нехта іх растрачваў?
 
Я сам разьменьваў дабрыню
Ці хто займаўся менай?
Я глух, нырнуўшы ў мітусьню,
Ці хто ў глушы каменнай?
 
Мне колькі дадзена майго
Жыцьця кумой-маною?
Каго спытаць, сябе, таго,
Хто быў таксама мною?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.