РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Натуршчыкі, падзёншчыкі мастацтва,
Супернікі натурыстых майстроў,
Вам лёс дазволіў сьведкамі застацца
І перажыць уладу ўладароў.
Вы захавалі мудрае вар’яцтва,
Зьдзівіўшыся, зьдзіўляць усіх наноў,
Ад тлену ратаваць і ратавацца,
За жабракоў адказваць, за паноў.
 
Прыйшоўшы з Лёнданаў,
З Бычкоў, з Парыжаў,
Цярпелі ўсё, а дух і нораў выжыў.
Вы за натуру мелі медзякі.
А потым вас шаноўна несьлі ў храмы,
Не шкадавалі пазалот на рамы,
Каб за сваіх прызналі вас вякі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.