РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сум
Сум спачатку засяліў зямлю –
А пасьля разьбегліся дарогі.
Слова багавейнае люблю
Папрасіла ў неба дапамогі.
Адлучыў ад цемры сьветлыню,
Воды адзьдзяліў ад земнай цьвердзі
Бог –
І ўзрадваўся,
І упершыню
Сум сябе запомніў сынам сьмерці.
Ходзіць сум за намі ўсе гады
Маладым апосталам адчаю,
Пазнае здалёк сьляды бяды
І надзею хмура прывячае.
Бачыць неба наш дарэмны тлум,
Млечны Шлях зграбае па жарынцы.
Мы адыдзем –
Застанецца сум
На зямлі бяз нас
Па нас журыцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.