РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Беларусы –
Славянскай сям’і ізгоі
Па планэце паразбрыліся,
Папалілі свае караблі ўсе,
Як вяртацца назад?
Благое
На сябе нагаворваюць самі.
Абязмовілі –
Немтурамі
За чужымі лясамі, гарамі
Сум, як сена,
Вязуць вазамі.
А хапок таго сена
Хмарка
Возьме
Дый прынясе на Радзіму –
І затужыцца пілігрыму,
І ўсьміхнецца
У пекле Марка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.