 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьпявайце, юныя паэты! Сьпяліце ў бурах пачуцьця Неўтаймаваны боль планэты, Непераможны крык жыцьця! Магчыма, вам якраз і зьдзейсьніць Дзядоў вялікіх запавет: Узьняцца так на крыльлях песьні, Каб чуў і бачыў цэлы сьвет! Назло прарокам самазваным, Што глуха каркаць пачалі, Сьпявайце сьпевам нечуваным На мове любай вам зямлі! Сьпявайце, помнячы нязьменна: Пакуль паэты будуць пець – Ня быць Радзіме безыменнай, Зямлі бацькоў – не анямець!
«Літаратура і мастацтва» за 24 сьнежня 1965 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|