 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...Ён меў прыгожы і злы штандар, Сябрыну, зброю і лес. I ў лесе звалі яго: «Змагар». «Зладзюга» – ў родным сяле. Ён храмы вогнішчаў будаваў У змрочных вёсках лясных. Любіў жанчыну – не ўратаваў, Таму і гвалціў другіх. Калі ж душу сваю спапяліў – Забыў каханай імя... Тады аб камень стрэльбу разьбіў, Бо знаў: пракляла зямля. А сьмерць сыходзіла ў ціхі лог. Штандарам валодаў дым, Бо сэрцу болей зманіць ня мог Прыгожы лёзунг на ім.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|