РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ціхая песьня
Ціха-ціха, паступова
Адмірае наша мова.
Чахне, быццам каралеўна,
У дзявочай вежы гнеўнай.
Асядае, як курганьне
Над гэроямі паданьняў,
Высыхае, як сьлязіна
Засынаючай дзяўчыны.
          Вінаватых жа – ня знойдзеш,
          Ну а знойдзеш – не спагоніш...
Ціха-ціха год ад году
Адмірае наша годнасьць.
Патухае, як лампада
У куце зьмярцвелай хаты,
Пахінаецца расьпяцьцем
Над магілай Божай маці,
Апускаецца, як глеба
Над разруйнаваным склепам.
          Вінаватых жа – ня знойдзеш,
          Ну а знойдзеш – не спагоніш...
Ціха-ціха, скрушна-скрушна
Адміраюць нашы душы,
Шамацяць чаротам-дротам
Над асушаным балотам,
Патухаюць, як вугольлі
У кастрах начнога поля,
Лісьцем курчацца з’інелым,
Болем бел-чырвона-белым...
Ціха-ціха, не зважаем,
Як мы, браткі, паміраем.
          Вінаватых жа – ня знойдзеш,
          Ну а знойдзеш – не спагоніш.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.