 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
І возера паглынула замак за грахі тых, хто жыў там...
Згінаюцца дрэвы ад подыху цёмнага ранку. Вада паглынае каменьні адзін за другім, Зацягнуць гарлачыкі новую сінюю рану, I пройдуць гады, і лазой зарастуць берагі, Закон электрычкі народ паглядае паныла На брудную сажалку і перарэджаны лес. За рэшткамі замка ў ваду уваходзяць магілы, I лес адступае ад шумнай дарогі далей. Здаецца мне, нашы азёры – чароўныя дзьверы У лепшы, ня здраджаны і не прададзены сьвет. Туды саступае былое сьвятое і веры У нас пакідае ня болей, чым зерня ў асьве. Ідзе па начах нетаропкае, сумнае шэсьце. Ў азёры сыходзяць будынкі, зьвяры і бары... Пасьля высыхаюць азёры... І мокрае сьмецьце Нікому ня скажа, якія хавае муры. Ізноў электрычка прастуе праз роўнае поле. Няўважныя позіркі ў ёй і смурод цыгарэт... I раптам па шкле расьцякаюцца чорныя кроплі... Апошняе возера плюнула злосна усьлед.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|