РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Па шляху продкаў
Беларусь! Душы маёй калыска!
Возера лілейнага сьвятла!
Да сваёй загубы гэтак блізка
Ты яшчэ ніколі не была.
І адвары доктара Скарыны
Праліліся ў чэзлую траву.
Па нябёснай прывіднай сьцяжыне
Пакідае доктар Беларусь.
І за ім ідзе да зор Завальня,
Сьвечку захінае даланёй,
Даганяе човен старадаўні,
Што з Палесься ўзяты вышынёй.
«Нешта Продкаў Шлях аж сьлепіць вока», –
Зьдзівіцца забыты дзецьмі дзед,
І душа старэчая з палёгкай
Адляціць за позіркам усьлед.
А сьцяжына белая танчэе,
I па ёй – як па лязу – ў жыцьці
Ўсьмешлівы апостал Караткевіч
З вогненнай вадой нясе пацір.
Шлях растаў – і велічныя цені
Па-за нашым позіркам плывуць...
Дождж пайшоў.
                                  Ці сьмерць, ці бласлаўленьне
Кроплі срэбнавокія нясуць?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.