 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няўжо майстэрства – гэта старасьць? Няўжо нам старасьці жадаць? То шкалярам адзіна радасьць – У вузкіх вулках горла драць. А мы – чаляднікі. Падмайстры. Прад кожным з нас – галодны шлях. Зрабіцца ж майстрам кожны марыць, Хто мае талент у руках. Цалуе майстар куфлі піва, А мы пакуль – сваіх дзяўчат. Гаспадара несправядлівасьць Сьцярпі, змаўчы, стрымайся, брат. Пакуль зь сябрамі – ты ня трэска. За крыўды б’е гаспадароў У Полацку, Гародні, Менску Гаспода – брацтва падмайстроў. Гаспода – гэта, браце, сіла! Калі табе ўсьміхнецца час, Не забывай: яна вучыла Быць вернымі мастацтву нас.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|